Полк Каліноўскага заявіў аб сваёй палітычнай суб’ектнасці
5 верасня 2022
275

Полк імя Кастуся Каліноўскага стаў палітычным суб’ектам. Пра гэта заявіў 5 верасня 2022 года намеснік камандзіра гэтага вайсковага фармавання Вадзім Кабанчук.

Па факце свайго існавання полк ужо стаў палітычным суб’ектам. Мы ўвайшлі у інфармацыйную прастору даволі моцна. Зараз ва ўкраіне і не толькі ва Ўкраіне пра полк ёсць вялікая вядомасць. Кіраўніцтвам палка прынята рашэнне аб вылучэнні палітычных прадстаўнікоў”, – распавёў вайсковец, адзначыўшы, што больш падрабязная інфармацый пра гэтых прадстаўнікоў хутка з’явіцца.

Ён таксама паабяцаў, што полк хутка абвесціць пра стварэнне сілавога рэзерва ў Беларусі.

У штотыднёвым відэапрэс-рэлізе таксама паведамляецца, што зараз ідзе збор сродкаў для сем’яў 13 загінуўшых ва Ўкраіне беларускіх дабраахвотнікаў. Рэквізіты для пералічэння грошай можна знайсці на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах Палка Каліноўскага.

Афіцыйная прадстаўніца палка Крысціна «Чабор» паведаміла, што ў хуткім часе плануецца правесці стрым з кіраўніцтвам фармавання. 

Нагадаем, што напрыканцы жніўня ў Палку імя Кастуся Каліноўскага адбыўся рытуал прыняцця баявога сцяга, пераданага Радай Беларускай народнай рэспублікі ў Вільні.