Полк Каліноўскага зноў набірае сувязістаў
11 студзеня 2023
187

Полк імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны, абвесціў аб чарговым наборы спецыялістаў у сферы сувязі. 

У задачу вайсковага сувязіста ўваходзіць забеспячэнне падраздзялення як сродкамі радыёсувязі, так і сродкамі доступу ў інтэрнэт; абслугоўванне сродкаў сувязі; маніторынг якасці перадачы сігналаў паміж кропкамі і шыфраванне ваенных паведамленняў. 

Мы чакаем вас у шэрагах вайсковых сувязістаў, калі вы: маеце досвед настройкі і абслугоўвання сродкаў радыёсувязі; валодаеце базавымі ведамі ў сферы кібербяспекі; маеце профільную тэхнічную адукацыю; працавалі ў сферы IT”, – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала Палка. Там жа падаюцца канаткты для сувязі.

З тымі, хто паступіць на службу вайсковым сувязістам будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Ўкраіны і ён атрымае вайсковы квіток і штомесячны заробак. 

У верасні 2022 года Полк Каліноўскага ўжо абвяшчаў аб наборы сувязістаў. “Працу вайсковага сувязіста цяжка пераацаніць. Дзякуючы гэтым спецыялістам армія мае надзейную і своечасовую сувязь і бесперапыннае функцыянаванне інфармацыйных сістэм”, – адзначалі ў Палку.

У чэрвені 2022 годаБелсат” паведамляў, што сувязістам у шэрагах Палка Каліноўскага ваюе былы аператар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Андрэй Корсак.

Фота: тэлеграм-канал Палка Каліноўскага