
Аб’яднаць беларусаў Украіны шляхам стварэння спартыўна-патрыятычнага таварыства і правядзення беларускага сходу намераны полк “Пагоня”, які ў складзе УСУ змагаецца з расійскімі захопнікамі.
“Мэтамі арганізацыі з’яуляюцца аб’яднанне беларусаў Украіны ў супрацьстаянні расейскай агрэсіі і ліквідацыі дыктатуры ў Беларусі, умацаванне і пашырэнне палка “Пагоня” ды іншых фармаванняў, падрыхтоўка рэзерву для нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі, а таксама валанцёрскай, спартыўнай і культурна-асветніцкая дзейнасці”, – паведамляе тэлеграм-канал палка “Пагоня”.
Згодна паведамленню, ва ўправе арганізацыі будуць прадстаўлены беларускія ваяры, вядомыя спартсмены і грамадскія дзеячы.
Таксама тэлеграм-канал інфармуе аб стварэнні Аргкамітэта па правядзенню сходу беларусаў Украіны для вызначэння агульнай стратэгіі падтрымкі ўкраінскага народа і УСУ, вызвалення Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі і расейскай акупацыі.
Паведамляецца, што гэты сход адбудзецца ў апошнюю нядзелю лістапада 2022 года, то бок 27 лістапада 2022 года.
Адзначым, што пакуль нейкіх іншых паведамленняў аб падрыхтоўцы сходу не было.
Матэрыялы па тэме: