
Лекары, гранатамётчыкі, вадзіцелі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў запрашаюцца да службы ў шэрагах Палка “Пагоня”, якія ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны супраць расійскіх захопнікаў.
“Зараз мы асабліва шукаем: сувязістаў, лекараў, кіроўцаў (пажадана катэгорыі С і Д), мінамётчыкаў, спецыялістаў па радыёэлектроніцы, сапёраў, гранатамётчыкаў”, – распавядаецца 6 лютага 2023 года ў тэлеграм-канале Палка.
Там жа адзначаецца, што кожны вайсковец перад адпраўкай на фронт у абавязковым парадку праходзіць адпаведную прафесійную падрыхтоўку ў навучальных цэнтрах. Пасля падпісання кантракту з УСУ навабранцам абяцаюць поўны сацыяльны пакет, годны заробак, магчымасць атрымаць ваенную спецыяльнасць, баявы досвед, дапамогу ў афармленні дакументаў на ВНЖ ва Ўкраіне.
Для падпісання кантракта ў рэкрута мусяць быць пашпарт (арыгінал і копія), натарыяльна завераны пераклад пашпарта на ўкраінскую мову, чатыры фота (як на пашпарт).
Па ўсіх дадатковых пытаннях трэба звяртацца ў тэлеграм @SyabarBY.
Нагадаем, што напрыканцы студзеня 2023 года Полк імя Кастуся Каліноўскага, які таксама ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны, пачаў фарміраванне механізаванага падраздзялення. У сувязі з гэтым там набіраюць танкістаў і механікаў.
Матэрыялы па тэме: