Польскія беларусы-каталікі дамагліся набажэнстваў па-беларуску ў Кракаве
23 верасня 2022
99

Першая беларускамоўная імша запланавана ў Кракаве на 9 кастрычніка 2022 года.

Прыходзьце самі і бярыце сяброў. Пасля святой імшы будзе спатканне, на якім пазнаёмімся, абмяркуем арганізацыйныя моманты”, – пішуць у Facebook “Каталікі ў Варшаве”.

Набажэнства намечана на 15:00 у касцёле па адрасе sw. Jacka 16. Яго правядзе ксёндз Андрэй Вашчук.

Беларускія хрысціяне дамагліся беларускамоўнай службы па-за сталіцай Польшчы”, – адзначыў у Facebook гісторык і грамадскі актывіст Яўген Дудкін.