
Некалькі крымінальных спраў зараз расследуе польская пракуратура ў межах універсальнай юрысдыкцыі па злачынствах, якія адбыліся ў Беларусі пасля электаральнай кампаніі 2020 года.
Гаворка ідзе аб абароне інтарэсаў пацярпелых у першыя дні пратэстаў. Супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС) у Варшаве год вялі суправаджэнне дакументаў па гэтых кейсах, распавяла тэлеграм-каналу “Позірк” дырэктар дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская.
Яна адзначыла, што польская пракуратура вырашыла выключыць публічнасць пры расследаванні гэтых спраў. Першапачаткова польскія ўлады не бачылі ў гэтым сваёй цікавасці, яе трэба было даказаць. Цяпер праца па гэтым напрамку вядзецца некалькімі юрыстамі, патлумачыла Дабравольская.
Напрыканцы жніўня 2022 года ў Літве быў праведзены круглы стол па пытаннях універсальнай юрысдыкцыі. На ім была створана працоўная група, у якую ўвайшлі эксперты і юрысты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), Офіса Святланы Ціханоўскай, Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Міжнароднага камітэту па раследаванні катаванняў у Беларусі, замежныя праваабаронцы і актывісты беларускай дыяспары, паведамляе тэлеграм-канал НАУ.
Адзначым, што тыя, хто падвергся катаванням у Беларусі і цяпер жыве ў адной з краін, якія падпісалі Канвенцыю супраць катаванняў, могуць звярнуцца ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” (https://t.me /viasna96), Міжнародны камітэт супраць катаванняў (https://t.me/torturesblarus2020) альбо ў чат НАУ @nau_by_bot.
Фота: “Нямецкая хваля”
Матэрыялы па тэме: