Пра беларускае «Дзяцінства ў эміграцыі» распавядае адмысловы канал ў Тэлеграме
17 жніўня 2022
149

«Дзяцінства ў эміграцыі» – праект, які стварыла журналістка са Століна Аксана Дабрыянец. У ім прадстаўлены гісторыі маленькіх беларусаў, якія ратаваліся ад рэжыму Лукашэнкі, а потым ад расійска-ўкраінскай вайны.

«Для детей вынужденная эмиграция это не только потеря дома, безопасности и опоры, но и потеря детства. Переехать в другую страну и не умереть от тоски по дому бывает очень сложно. На этом канале мы будем писать про адаптацию, и про то, как справляются беларуские дети эмигранты с новой жизнью вне дома», – напісала журналістка ў тэлеграм-канале, які быў створаны яшчэ да пачатку вайны, а менавіта 14 лютага 2022 года.

Таксама гісторыі дзяцей-беларусаў, вымушана пакінуўшых Радзіму, можна паглядзець у Інстаграме.