
Новы фільм Malanka Media, які носіць назву “Чэхія. Беларускае студэнцтва”, з’явіўся ў інтэрнэце 21 студзеня 2023 года.
“Чехия – одна из многих стран, которые выбирают беларусские студенты, чтобы получить качественное европейское образование. Однако при поступлении в чешские вузы ребята сталкиваются с рядом сложностей: языковой барьер, визовые ограничения, адаптация, изменившееся отношение к беларусам после начала войны”, – гаворыцца ў анатацыі да фільму.
Аўтары дваццаціхвіліннага расповяду паспрабавалі адказаць на пытанні: Як пераадолець вышэйазначаныя праблемы і якія крокі насустрач студэнтам-беларусам робіць чэшскі ўрад? На якія стыпендыі могуць разлічваць навучэнцы ў чужой краіне? Ці лёгка сумяшчаць вучобу і працу?
Нагадаем, што ў снежні 2022 года Malanka Media выпусціла фільм “Прага да свабоды”, які распавядаў пра жыццё прадстаўнікоў дыяспары ў Чэхіі.
Матэрыялы па тэме: