Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл прынялі ўдзел у Эканамічным форуме ў Польшчы
6 верасня 2022
211

Акрывісты Форуму дэмакратычных сіл Валерый Цапкала, Дзмітрый Балкунец і Руслан Хазін прадставілі на 31-ым Эканамічным форуме ў польскіх Карпачах сваё бачанне выйсця Беларусі з палітычнага крызісу.

У прыватнасці Валерый Цапкала распавёў пра тое, як праходзілі так званыя прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе, паслявыбарную сітуацыю ў краіне, палітычныя рэпрэсіі, зняволенні тысяч людзей. Таксама ён прадставіў распрацоўваемы праект выбараў у Нацыянальны Савет – структуру, якую прасоўвае Форум дэмакратычных сіл у якасці парламента.

Руслан Хазін у сваю чаргу адзначыў, што, калі рэжым Уладзіміра Пуціна пацерпіць паразу ва Ўкраіне, то змены адбудуцца не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. І таму вельмі важна да таго моманту мець аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. 

Аляксандр Лукашэнка не пашле беларускія войскі ваяваць ва Ўкраіну, упэўнены Дзмітрый Балкунец. Паводле яго, ідэя ўдзелу беларусаў у баявых дзеяннях вельмі непапулярная ў беларускім грамадстве, якое не мае імперскіх настрояў у адрозненні ад расійскага. 

Балкунец таксама звярнуў ўвагу на рыхтуемыя выбары ў Нацыянальны Савет, бо ў Беларусі выбараў не было здаўна, а гэта структура можа стаць цалкам легітымнай праз дэмакратычнае галасаванне.

Відэа з размовы па спасылцы.