Прадстаўнікі Форуму дэмсіл стварылі сайт для выбараў у Нацсавет РБ
15 верасня 2022
155

У інтэрнэце з’явіўся сайт “Выборы 2022. Национальный совет Республики Беларусь”, якія прасоўвае Форум дэмакратычных сіл.

Адрас новага сайта https://e-belarus.com. Яго стваральнікі адразу заклікаюць наведвальнікаў запісвацца ў рабочую групу падрыхтоўкі выбараў. 

Згодна размешчанай на сайце інфармацыі, Савет мусіць складацца з 45 чалавек. “Каждый беларус сможет видеть своего лидера в представительном органе и чувствовать свою сопричастность. Объединение произойдет по инициативе самих граждан. Избранные лидеры вынуждены будут работать вместе и учиться договариваться. Имея необходимую поддержку со стороны беларуского общества, мы сможем запустить Единый план переходного периода, с уверенностью, что он будет реализован большинством”, – упэўнены ініцыятары выбараў, сярод якіх палітык Валерый Цапкала, палітолаг Дзмітрый Балкунец і экс-чыноўнік Анатоль Котаў.

Паводле паданай інфармацыі, ужо створаны і Кансультатыўны савет з замежных палітычных і грамадскіх дзеячаў, што, па меркаванню арганізатараў выбараў, сведчыць аб міжнароднай падтрымцы ініцыятывы. Сярод больш-менш вядомых беларускай грамадскасці замежных сімпатыкаў выбараў, якія намераны правесці актцвісты Форума дэмакратычных сіл Беларусі, экс-прэзідэнт Латвіі Вайра Віке-Фрайберга і Хуан Гуайдо, якога ў многіх краінах лічаць абраным прэзідэнтам Венесуэлы.

Сайт мае толькі рускую і англійскую моўныя версіі.

Нагадаем, што раней у Форума дэмакратычных сіл з’явілася стратэгія пераадолення палітычнага крызіса ў Беларусі. Яго актывісты просяць ААН, АБСЕ, Раду Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў.

Форум дэмакратычных сіл ёсць своеасаблівай апазіцыяй офісу Святланы Ціханоўскай і ствараемым з яго ўдзелам структурам.