Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек у Беларусі
12 жніўня 2022
171

Колькасць прызнаных палітычнымі зняволенымі ў Беларусі на 12 жніўня 2022 года дасягнула 1276 чалавек.

Беларускія праваабаронцы прызналі такімі Васіля Чыха, Наталлю Леановіч, Віктара Хлябца, Юрыя Голіка, Уладзіслава Плюшчова, Валерыя Кліменчанку, Івана Янчанку, Наталлю Таран, Віктара Несцерава, Валерыя Елісеева, Віталя Прадыбайлава, Кірыла Давідзюка, Сяргея Кірэенку, Дзмітрыя Рыбака, Алега Чычыкайлу, Віталя Янчанку, Андрэя Славашэвіча.

Згодна з атрыманай праваабаронцамі інфармацыі, гэтыя людзі пазбаўлены волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў.

Праваабаронцы лічаць, што пераслед і пазбаўленне волі вышэйназваных асоб палітычна матываваныя, звязаныя з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх, гаворыцца на сайце ліквідаванага лукашэнкаўскім рэжымам Праваабарончага цэнтру «Вясна».