Праваабаронцы звярнулі ўвагу ААН на ўсталяванне татальнай лічбавай слежкі ў Беларусі
7 лістапада 2022
209

Лукашэнкаўскія ўлады ўзаконілі слежку за грамадзянамі, тым самым парушыўшы права чалавека на ахову асабістага жыцця. Пра гэта гаворыцца ў звароце 7 лістапада 2022 года беларускіх праваабаронцаў у Працоўную групу ААН па бізнесе і правах чалавека.

Новы указ Аляксандра Лукашэнкі №368 ад 18 кастрычніка 2022 года «Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць» абавязвае анлайн-рэсурсы, такія як паштовыя правайдэры, месэнджэры, інтэрнэт-крамы, службы таксі і каршэрынгу, захоўваць дадзеныя аб карыстальніках і прадастаўляць уладам доступ да такіх дадзеных.

Это означает, что теперь правоохранительные органы и спецслужбы могут получать и сопоставлять телекоммуникационные данные с данными онлайн-сервисов. Эти полномочия не ограничены никакими разумными гарантиями и не могут быть оспорены в суде в силу их скрытого характера и практической невозможности обеспечить сегодня справедливое судебное разбирательство в беларусских судах”, – гаворыцца ў звароце праваабаронцаў, які падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Human Constanta і міжнародная НДА ў сферы лічбавых правоў Access Now.

Яны адзначаюць, што практыка слежкі з дапамогай прамога аддаленага доступу да дадзеных тэлекамунікацыйных паслуг (напрыклад, праслухоўванне званкоў, вызначэнне месцазнаходжання) была шырока распаўсюджаная ў Беларусі як мінімум з 2010 года. Аднак новы ўказ, паводле падпісантаў зварота, інстытуцыяналізуе слежку і выводзіць яе на беспрэцэдэнтны ўзровень.

Издание указа прямо нарушает обязательства Беларуси в области прав человека, а именно право на свободу от произвольного или незаконного вмешательства в частную жизнь и переписку (статья 17 Международного пакта о гражданских и политических правах) и право на свободу выражения мнений, включая право придерживаться своего мнения (статья 19 Международного пакта о гражданских и политических правах)”, – сцвярджаецца ў дакуменце, накіраваным у ААН.

Апроч таго, ускладанне абавязкаў па слежцы на беларускія інфармацыйна-камунікацыйныя кампаніі, пастаўшчыкоў анлайн-паслуг і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў робіць іх датычнымі да парушэння правоў сваіх кліентаў, калі яны будуць выконваць даны ўказ. А гэта ў сваю чаргу азначае, што ўлады ўцягваюць прадстаўнікоў бізнэсу ў парушэнне правоў чалавека. Такая сітуацыя супярэчыць стандарту прынцыпаў ААН 2011 года па бізнесе і правах чалавека, а таксама абавязацельствах дзяржавы па стварэнні ўмоў для захавання правоў чалавека для прыватных актараў, якія дзейнічаюць пад яго юрысдыкцыяй.

Праваабаронцы, сярод іншага, просяць Працоўную групу ААН па бізнесе і правах чалавека звярнуцца да БелДІЭ (унітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю, уладальнік і аператар сістэмы сачэння ў адпаведнасці з указам) і акцэнтаваць іх увагу, што выкананне ўказа прывядзе да масавых парушэнняў правоў чалавека.

Праваабаронцы лічаць, што кампаніі, якія атрымліваюць адпаведныя запыта па лічбавац слежцы, павінны ўстрымлівацца ад іх выканання, калі законы, на якіх заснаваныя запыты, не адпавядаюць дзеючым стандартам у галіне правоў чалавека.

Таксама Беларускі Хельсінкскі камітэт і Human Constanta звярнуліся непасрэдна да Міжнароднага саюза электрасувязі з патрабаваннем, у прыватнасці, спыніць любое фінансаванне і/або супрацоўніцтва з «БелДІЭ» і «Белтэлекам».

У жніўні 2022 года спецыяльны дакладчык па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн адзначала, што лукашэнкаўскія ўлады праводзяць у жыццё спецыяльную стратэгію, накіраваную на выкараненне любога іншадумства.