Пяць арганізацый дыяспары распачалі збор сродкаў дзецям палітзняволеных
6 жніўня 2022
142

Дапамагчы семьям палітвязняў сабраць дзяцей у школу ўзяліся шэраг фондаў і ініцыятыў дыяспары. Гэта фонд «Страна для жизни», фонд Bysol, ініцыятыва Dissidentby, аб’яднанне Razam e.v., дабрачынная арганізацыя Littowin Lions club.

«Собирать детей в школу – дорого и сложно, а семьям политзаключённых ещё сложнее. Но беларус беларусу беларус – поэтому пять инициатив объединили свои усилия», – паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Арганізацыі запусцілі збор на падтрымку сем’яў палітвязняў, у якіх ёсць школьнікі. На кожнага дзіця вылучаецца па 75 еўра. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць адмысловую форму. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня 2022 года.

Падтрымаць агульны збор сродкаў на дапамогу рэпрэсаваным можна тут: Bysol, «Страна для жизни», Dissidentby.