
Анатоль Пугач, Дзяніс Хаўханаў, Анатоль Лявонік, Павел Свірбутовіч, Андрей Мацонка, Данііл Заяц, Мікалай Кароль, Сяргей Аўдзееў, Алег Юшкевіч, Васіль Троцкі, Анатоль Цепцікаў, Міхаіл Кухарчук, Людміла Коган, Міхаіл Карпешка і Максім Зайцаў прызнаны праваабаронцамі новымі палітычнымі зняволенымі. Зараз іх колькась у Беларусі складае 1448 чалавек.
У справаў практычна ўсіх новых палітвязняў змяшчаюцца абвінавачванні ў “абразе” ці “паклёпе” на Аляксандра Лукашэнку. У сваю чаргу Коган змешчана пад хатні арышт па арт.341 КК за псаванне маёмасці надпісамі. Троцкі асуджаны за абразу суддзі па арт. 391 КК і прадстаўнікоў улады па арт. 369 КК да аднаго года і двух месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Заяц асуджаны нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт 342 КК, “абразу” прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК і выказванне ў інтэрнэце меркавання адносна ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў па арт. 364 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Адзначым, што колькасць прызнаных палітвязнямі ў Беларусі на 6 лютага 2023 года складала 1450 чалавек. Калоніі пакідаюць адны асуджаныя за “палітыку”, а на іх месца прыходзяць наступныя.
Матэрыялы па тэме: