Рэлігійныя лідары свету заклікалі вызваліць беларускіх палітзняволеных
27 кастрычніка 2022
145

Сябры арганізацыі “Рэлігіі за мір”, якая аб’ядноўвае больш за 100 рэлігійных лідэраў розных канфесій па ўсім свеце, выступілі за мір і вызваленне палітзняволеных у Беларусі і Расіі.

Спецыяльную заяву ад 25 кастрычніка 2022 года, датычную зняволеных у Беларусі і Расіі, падпісалі 54 прадстаўнікі розных рэлігій свету. Сярод іх няма рэлігійных лідэраў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

У заяве адзначаецца, то тысячы людзей у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусі пасадзілі ў турму за выказванне сваёй нязгоды з вайной і кровапраліццем, а таксама падтрымку свабод і правоў чалавека.

Усе рэлігійныя і этычныя вучэнні, па сутнасці, шануюць жыццё чалавека і асноўную свабоду выказвання меркаванняў, асабліва калі яны за мір”, – указваюць падпісанты.

Рэлігійныя дзеячы разглядаюць турэмнае зняволенне тых, хто выступае супраць вайны, як прамое парушэнне ўсіх свяшчэнных кодэксаў. “Мы лічым сваім доўгам як рэлігійных лідараў ва ўсім свеце выступіць супраць несправядлівага зняволення ў турму тых, адмаўляецца весці альбо падтрымліваць вайну і хто выражае сваю нязгоду з любымі яе формамі”, – гаворыцца ў заяве.

Падпісанты заклікалі адпаведныя органы Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусі вызваліць палітвязняў.