
Інфляцыя ў Беларусі за 2022 год склала 15,2% у параўнанні з 2021 годам. Такі вынік стаў найбольшым на прасторы краін Еўразійскім эканамічным саюзе.
На другім месцы Казахстан (15%), за ім Кіргізстан (13,9%), Расія (13,8%), Арменія (8,6%), сведчаць даныя Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Беларусь таксама лідэр сярод краін ЕАЭС у росце цэн за 2022 год на нехарчовыя тавары (16,8%) і платныя паслугі (10,9%). У цэнах на прадукты — другое месца (16,5%) пасля Казахстану (19%).
Як піша інтэрнэт-выданне Мyfin.by, Нацбанк Беларусі планаваў па выніках 2022 года знізіць інфляцыю да 6%. МВФ прагназаваў рост коштаў на ўзроўні 7,1%. Паводле прагнозаў Еўразійскага банка развіцця ўзровень інфляцыі складзе 7,4%. Насельніцтва Беларусі чакала гадавую інфляцыю на ўзроўні 14,3%.
У сваю чаргу Даследчы цэнтр BEROC прагназаваў гадавую інфляцыю па выніках 2022 года каля 19%.
Нагадаем, што ў першым паўгоддзі 2022 году валавы ўнутраны прадукт Беларусі абваліўся на 4,2%. Гэта стала найгоршым вынікам сярод усіх краін Еўразійскага саюзу.
Выява: knews.kg
Матэрыялы па тэме: