Сацыёлаг: акцыі беларусаў у замежжы вельмі падтрымліваць нацыянальную свядомасць
19 жніўня 2022
154

Акцыі беларускай дыяспары паказваюць замежным краінам, што беларусы, гэта не тое ж самае, што лукашэнкаўскі рэжым. У той жа час дыяспара расце і ўзмацняецца, дзякуючы яго дзеянням.

Зараз беларусы ў замежжы паказваюць, што яны супраць рэжыма, супраць рэпрэсій, супраць вайны, – заявіў у інтэрвью «Нямецкай хвалі» сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Паводле яго, у 2020 годзе беларусы замежжа ўсвядомілі сябе як беларусаў. Беларусы выдзеліліся з агульнай постсавецкай, рускамоўнай прасторы. Яны сфарміравалі станоўчы імідж, мабілізаваліся і палітызаваліся. Таксама сталі нарошчвацца арганізацыйныя сувязі, якія ішлі ў асноўным у гарызантальным плане.

Коршунаў адзначае дзве асноўныя меты беларускай дыяспары. Першая – самазахаванне, выжыванне. «І тут вельмі добра тое, што гэта мэта не толькі індывідуальная праз ўваходжанне ў рускамоўную дыяспару, убудаванне ў прыймаючае грамадства, але зараз дабаўляецца захаванне беларускага. І тут, як мы бачым, ёсць дастатковая колькасць рэсурсаў. Таму што тыя, хто рабіў беларускую грамадзянскую супольнасць, тыя хто рабіў беларускую медыйную прастору, тыя хто рабіў беларускую культурную прастору, тыя, хто рабіў беларускасць, беларушчыну, менавіта іх зараз рэжым выціскае за мяжу. З аднаго боку гэта катастрофа для геаграфічнай Беларусі. З другога боку гэта агромністы рэсурс для размеркаванай, трансгранічнай Беларусі, для ўсяго беларускага грамадства», – кажа сацыёлаг.

Другая задача – гэта стварэнне новай Беларусі, яе канцэптуальных рамак, што да канца пакуль не атрымліваецца, таму што нельга гэта зрабіць адразу і хутка.

«Гэтыя дзве вялікія мэты, яны яшчэ паміж сабоў і ўзаемазвязаны. Не толькі захаваць сябе і захаваць Беларусь, але і стварыць нейкі банк, базукампетэнцый, рэсурсаў, сувязяў, якія можна і трэба выкарыстоўваць на карысць новай Беларусі», – мяркуе Коршунаў.

Пасля лютага 2022 года для беларускай дыяспары дадаўся яшчэ адзін напрамак – антываенны. Гэта дзейнасць, накіраваная на падтрымку Ўкраіны і ўкраінцаў.

«Дыяспара сама расце, дзякуючы дзеянням рэжыма, і якасна, і колькасна, і нарошчвае накірункі сваёй дзейнасці», – сцвярджае Генадзь Коршунаў.