Сацыёлагі налічылі ў Літве каля 40 тысяч грамадзян Беларусі
3 лістапада 2022
166

Зараз у Літве знаходзіцца прыкладна 40 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх каля 86% – з палітычных прычын. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з літоўскага Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы.

Сацыялагічнае даследаванне было праведзена ў чэрвені-верасні 2022 года, а 3 лістапада 2022 года яго вынікі былі апублікаваны на сайце Цэнтра. У апытанні з дапамогай анлайн-платформы прынялі ўдзел 335 рэспандэнтаў, таксама было праведзена 11 глыбінных інтэрвью.

Сацыёлагі хоцелі высвятліць, якія асноўныя прычыны прыбыцця беларусаў у Літву і з якімі праблемамі жыцця ў Літве і інтэграцыі яны сутыкаюцца.

Па даных даследавання, Большасць беларусаў, якія прыехалі ў Літву – гэта асобы працаздольнага ўзросту, што маюць тут пастаянную крыніцу даходу (амаль 70%). 68% рэспандэнтаў маюць від на жыхарства ў Літве, 15% – гуманітарную візу,  а крыху больш за 8% атрымалі афіцыйнае прытулак або чакаюць рашэння аб прадастаўленні прытулку.

Асноўнымі прычынамі, якія прывялі да таго, што рэспандэнты выбралі Літву, а не іншую краіну, з’яўляюцца магчымасць атрымання візы або дазволу на часовае пражыванне, адсутнасць моўнага бар’ера, асабісты вопыт у Літве, лепшы палітычны клімат для грамадзянскай і прафесійнай дзейнасці і давер да вяршэнства закона.

Пераезд беларусаў у Літву не стварае вялікіх выдаткаў на бюджэт, сцвярджае даследаванне. Толькі 10% рэспандэнтаў выкарыстоўваюць літоўскія сацыяльныя праграмы. 

Пачуццё бяспекі ў Літве рэспандэнты ацэньваюць у сярэднім на 8,81 бала з 10, а якасць жыцця ў Літве – у сярэднім 7,62 бала з 10. Беларусы ў Літве сутыкаюцца з праблемамі, якія актуальныя для ўсіх жыхароў краіны: інфляцыя, асцярогі з нагоды магчымай ваеннай агрэсіі супраць Літвы, недахоп месцаў у дзіцячых навучальных установах, доўгая чарга ў медыцынскіх установах, вельмі высокія цэны на арэнду жылля, нежаданне ў арандаваным жыллі дазваляць дэклараваць месца жыхарства асобам, якія маюць дзяцей, а таксама нелегальны рынак арэнды жылля і працы.

Нагадаем, што згодна сацыялагічнаму даследаванні Фонда імя Фрыдрыха Эберта, вынікі якога былі апублікаваны ў жніўні 2022 года, дыскрымінацыю і непрыязнасць да сябе на нацыянальнай глебе адчулі 16% беларусаў у Літве. У Грузіі гэты паказчык на ўзроўні 39% , у Польшчы – 31%.

Фота: Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы