Шэлтару “Беларускі замак” у Вільні споўніўся год
11 верасня 2022
313

У Вільні адзначылі два гады дзейнасці некамерцыйнай арганізацыі (НКА) Dapamoga і год існавання шэлтару “Беларускі замак”, дзе знайшлі прыстанішча многія беларусы.

За гэты год у нашым “Беларускім замку” сотні людзей атрымалі прытулак, бяспеку, дапамогу і падтрымку. Мы прайшлі вялікі шлях, які прынёс усім нам шмат слёз і гора, але і радасці ад сустрэчаў, салідарнасці і еднасці”, – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала “Новая Беларусь в Литве”. Там падкрэсліваецца, што шэлтар быў створаны беларусамі і для беларусаў.

Паводле тэлеграм-канала, за мінулы год у ім атрымалі прытулак больш за 150 чалавек, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі: і з дзецьмі, і з хатнімі гадаванцамі. 

З сакавіка 2022 года ў шэлтары таксама спыняліся на першы час некалькі прыбылых у Літву сем’яў украінскіх бежанцаў. Усяго па дапамогу ў НКА Dapamoga з моманту заснавання звярнулася больш за 1800 чалавек”, – сцвярджаецца ў паведамленні.

Грамадская арганізацыя Dapamoga, як сцвярджаецца на яе сайце, дапамагае беларусам знайсці бяспеку і адаптавацца да нармальнага жыцця на тэрыторыі Літвы. “Мы помогаем: найти временное жильё, работу, получить или обеспечить себе медицинское обслуживание и материальную поддержку на первое время“, – гаворыцца там.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Новая Беларусь в Литве”