Школа беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве запрашае на заняткі
13 верасня 2022
218

Школа беларускай традыцыйнай культуры, што не першы месяц існуе ў польскай сталіцы, урачыстым адкрыццём 11 верасня 2022 года распачала новы навучальны год.

Багаццем нашай традыцыйнай культуры мы ўносім свой уклад у агульнасусветную культурную спадчыну. Без традыцыйнай культуры складана ўявіць сабе сучасную беларускую культуру… Так, на жаль, мы за мяжой. Гэта для нас выклік, але і магчымасць захаваць нешта тут, бо там не заўсёды гэта магчыма. Тое, што тут захаваем, мы перавязем, перанясем на руках, на плячах, у нашых сэрцах, душах, у нашу краіну, у родную Беларусь», – распавёў на адкрыцці кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Заняткі ў Школе плануецца весці па спевах, танцах, гранні на дудзе і вырабе традыцыйнага строю па адрасе Foksal 11 у Музеі вольнай Беларусі, паведамляе кампанія “Будзьма беларусамі”.

Да заняткаў можа далучыцца кожны ахвочы, адзначае тэлеграм-канал Free Belarus Center.

Фота: “Будзьма беларусамі”