Школьнікаў чакаюць у Першай беларускай анлайн-школе ва Ўкраіне
12 жніўня 2022
180

Першая Беларуская анлайн-школа ва Ўкраіне аб’яўляе набор на 2022/23 навучальны год.

Школа прапануе адукацыю па двух накірунках, і ўжо два гады нашы настаўнікі паспяхова выкладаюць асноўны украінскі вектар прадметаў і беларускія прадметы школьнай праграмы: беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі, урокі Дабрыні з Маляванычам і іншыя.

У школе дзеці атрымліваюць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Ўкраіны, захоўваюць і асэнсоўваюць сваю беларускасць.

Школа паспяхова адпрацавала два гады і выдала 13 атэстатаў.

З верасня 2022 года распачнуцца заняткі не толькі ў асноўнай школе, але і па суботах дадатковыя ўрокі па школьнай праграме для тых, хто вучыцца ў іншых школах, але не хоча губляць сваю мову і сваю гісторыю.

Колькасць месцаў абмежавана, піша тэлеграм-канал «Беларусы Зарубежья».

Падрабязней па спасылцы http://byschool.com.ua.