Шведскія беларусы выйшлі на акцыю салідарнасці з прыгнечанымі народамі
24 кастрычніка 2022
128

У Стакгольме беларусы прынялі ўдзел 23 кастрычніка 2022 года ў акцыі, арганізаванай мясцовым Антываенным камітэтам каля амбасады Расіі.

Тэмай акцыі была салідарнасць з народамі, якія жывуць пад прыгнётам дыктатур. Па-рознаму пацярпелыя, але аднолькава скалечаныя дыктатурай, нашыя народы яшчэ доўга будуць выходзіць з крызісаў і будаваць новае жыццё. На гэтым шляху салідарнасць і падтрымка – наша зброя”, – піша тэлеграм-канал Sveriges Belarusier.

Калі размова аб салідарнасьці з народамі, якія жывуць пад прыгнётам дыктатур, то дзе сьцягі вольнага Татарстана, Ічкерыі, Карэліі і шмат іншых? Замест іх я бачу новаімперскі бела-блакітна-белы”, – выказаў меркаванне ў Facebook карыстальнік пад нікам Jahor Kandraciuk.

Запрошаны былі ўсе, хто ліча сябе прыгнечаным дыктатурай”, – адказалі яму ў беларускай суполцы Швецыі.

Нагадаем, што 10 верасня 2022 года шведскія беларусы праехалі на веласіпедах па цэнтры Стакгольма з бел-чырвона-белымі сцягамі, прыймаючы ўдзел у міжнародным велапрабегу салідарнасці з палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі.

Фота: тэлеграм-канал Sveriges Belarusier