Словы рэпрасаванай праваабаронцы прагучалі з вуснаў яе эміграваўшых калег
16 верасня 2022
180

Калегі палітзняволенай каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай агучылі і запісалі яе апошняе слова на судовым працэсе, дзе праваабаронцу прыгаварылі за 15 гадоў калоніі.

Калегі і каляжанкі з “Вясны” не маглі падтрымаць яе нават на агалошванні прысуду, бо значная частка сябраў арганізацыі фактычна выгнаная з Беларусі. Таму праваабаронцы “Вясны” зачыталі з дапамогай “Malanka Media” апошняе слова сваёй каляжанкі Марфы, каб яно прагучала на ўвесь свет”, – паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

ООН и другие ключевые акторы, включая Евросоюз и США, должны усилить давление на Минск в интересах освобождения политзаключенных и должны продемонстрировать свою поддержку бескомпромиссной работы «Весны» и других белорусских правозащитных групп“, – адзначыла сусветна вядомая праваабарончая арганізацыя Human Right Watch.

Нагадаем, што 6 верасня 2022 года на тэрміны ад пяці да сямнаццаці гадоў зняволення прыгаварыла калегія Мінскага гарадскога суда двух валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” і васьмярых удзельнікаў анархістскага руху. Прысуд Рабковай стаў самым жорсткім сярод палітзняволеных жанычы і праваабаронцаў у Беларусі.