
Прыём дакументаў на польскую гуманітарную візу і выдачу віз спынілі візавыя цэнтры ў Гомелі, Магілёве і Мінску, сцвярджаюць беларускія медыя.
Цяпер працуюць з такімі дакументамі толькі візавыя цэнтры ў Баранавічах, Брэсце, Пінску, таксама займаецца візавымі справамі і консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Мінску, паведамляе “Зеркало”.
“Это решение министерства иностранных дел Польши, тут комментировать сложно. Но у нас сокращается количество дипломатов, сотрудников, и поэтому немного сокращается и количество принимаемых документов”, – распавялі інтэрнэт-выданню ў консульскім аддзеле.
Пакуль на сайце кампаніі VFS Global, якая з’яўляецца афіцыйным партнёрам пасольства Польшчы ў Беларусі, няма інфармацыі аб вышэўказаных зменах.
Нагадаем, што напачатку верасня 2022 года ў інтэрнэце была запушчана петыцыя з просьбай да польскіх улад дапамагчы вырашыць праблемы з атрыманнем гуманітарных віз у Беларусі. Грамадзяне скардзіліся на вялікія цяжкасці пры спробе запісацца на падачу дакументаў на візу. У петыцыі, у прыватнасці адзначалася, што каб атрымаць візы даводзіцца купляць месцы для рэгістрацыі ў візавым цэнтры праз іншых пасярэднікаў, а кошт гэтай паслугі даходзіць да 500 долараў.
Матэрыялы па тэме: