
Беларускія свабодныя спартсмены заснавалі грамадскую камісію дзеля забеспячэння празрыстасці выкарыстання сабраных сродкаў для палка “Пагоня”, які ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны.
“Грамадская камісія мае намер дапамагчы дабраахвотнікам палка “Пагоня” ў пытаннях збору сродкаў і фінансавання, будзе адказваць за празрыстасць збору і рэгулярна справаздачыцца. Пасяджэнні камісіі будуць праходзіць раз на тыдзень. Справаздача камісіі будзе выходзіць напрыканцы кожнага месяца”, – распавядае тэлеграм-канал Athletes for Freedom.
У складзе грамадскай камісіі спартсмены Віталь Гуркоў, Андрэй Краўчанка, Канстанцін Якаўлеў, Сямён Букін. Полк “Пагоня” прадстаўляе дабраахвотнік з пазыўным “Марс”.
“Аўтарытэт вядомых спартоўцаў павінен дапамгчы павысіць давер беларускага грамадства і беларускай дыяспары да збору сродкаў. У гэты момант полк “Пагоня” рыхтуе далучэнне новых падрыхтаваных байцоў і спецыялістаў, што значна падвышае неабходныя лагістычныя і арганізацыйныя выдаткі”, – гаворыцца ў тэлеграм-канале вайскавога падраздзялення.
Фота: тэлеграм-канал Athletes for Freedom
Матэрыялы па тэме: