Спікерам Каардынацыйнай рады абраны палітолаг Андрэй Ягораў
13 сакавіка 2023
227

Пасля трох раўндаў галасавання з 62 галасамі падтрымкі спікерам Каардынацыйнай рады (КР) другога склікання стаў палітолаг Андрэй Ягораў. Віцэ-спікерам рады становіцца Алена Жываглод.

Выбары праходзілі 12 сакавіка 2023 года. Кандыдатамі на пасаду спікера, акрамя Ягорава, былі лідар ініцыятывы “Честные люди” Алена Жываглод, журналіст Ян Рудзік і грамадская дзяячка Вольга Кавалькова.

Галасаванне праходзіла ў тры раўнды. Напрыканцы кожнага з раўндаў кандыдат з найменшай колькасцю галасаў сыходзіў з далейшага ўдзелу ў выбарах, распавядаецца ў тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады. 

Кандыдатаў вылучалі дэлегаты. Так, Жываглод была кандыдатам ад фракцыі «Грамадзянскае дзеянне» і ініцыятыўнай групы з 10 дэлегатаў. Кавалькова – ад фракцыі «Шчаслівая нацыя». Рудзіка вылучыла «Моладзевая фракцыя», а Ягорава – “Грамадзянская салідарнасць”.

Па выніках галасавання на другім месцы апынулася Алена Жываглод. Ян Рудзік і Вольга Кавалькова на трэцім і чацвёртым месцах адпаведна. 

Жываглод стала віцэ-спікерам. Тэрмін паўнамоцтваў спікера і віцэ-спікера — адзін год.

Другое скліканне КР складаецца з 25 членаў асноўнага складу першага склікання, 15 самавылучэнцаў, а таксама 75 дэлегатаў ад арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмсіл. Тэрмін паўнамоцтваў другога склікання КР — адзін год з дня правядзення першага ўстановачнага сходу (8 лютага 2023 года) пасля фарміравання поўнага складу.

Плануецца, што дэлегаты трэцяга і наступных скліканняў будуць абірацца грамадзянамі Беларусі.

Згодна Статуту Каардынацыйнай рады, яна ўтворана 14 жніўня 2020 года па ініцыятыве лідэра беларускага пратэсту Святланы Ціханоўскай як асамблея аўтарытэтных прадстаўнікоў розных груп беларускага грамадства, створана для пошуку вырашэнняў у пераадоленні палітычнага крызісу ў Беларусі і забеспячэнні згоды ў грамадстве (першае скліканне). Тэрмін паўнамоцтваў другога складу Каардынацыйнай рады, сфармаванай у 2023 годзеадзін год з дня правядзення першага ўстаноўчага сходу (8 лютага 2023 года), пасля фарміравання поўнага складу Каардынацыйнай рады.

Фота: Вікіпедыя