Спіс прызнаных палітвязняў папоўніўся яшчэ 23 чалавекамі ў Беларусі
20 лістапада 2022
151

Беларускія праваабаронцы прызналі 19 лістапада 2022 года палітычнымі зняволенымі адразу 23 чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1450

Новымі прызнанымі палітзняволенымі сталі Данііл Раманаў, Марына Сачыўка, Артур Сцеп, Андрэй Жамейка, Валерый Адалеўскі, Віктар Кулеш, Мікалай Ласіцкі, Максім Пікун, Міхаіл Башкатаў, Іван Кірык, Алег Пасюк, Віталь Астрэйка, Кірыл Жалудок, Артур Чарняўскі, Андрэй Дуброўскі, Дзяніс Воўчак, Наталля Ляцко, Віталь Уласевіч, Андрэй Ханевіч, Вольга Раманцава, Кацярына Хулхачыева, Канстанцін Ніканораў і Мікалай Кацура, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што вышэйзгаданыя грамадзяне, пазбаўлены волі за “абразу” А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і “знявагу” дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў.

Праваабарончая супольнасць патрабуе ад лукашэнкаўскіх улад неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Нагадаем, што на 17 лістапада 2022 года агульная лічба тых, хто адбывае пакаранне ці падазраваецца ў злачынствах з-за палітычных прычын, была 1428 чалавек.