Старшынёй парламенцкай франка-беларускай групы стаў Фрэдэрык Пеці
7 снежня 2022
105

Прыхільнік дэмакратычнай Беларусі, дэпутат Нацыянальнай Асамблеі Францыі Фрэдэрык Пеці (Frédéric Petit) ўзначаліў у французскім парламенце франка-беларускую групу.

Крануты тым, што быў прызначаны старшынёй групы дружбы Францыя-Беларусь у Нацыянальнай Асамблеі. Я не буду падтрымліваць ніякіх стасункаў з парламентарыямі злачыннага рэжыму Лукашэнкі.
Мы будзем працаваць з дэмакратычнымі прадстаўнікамі Беларусі, сабранымі Святланай Ціханоўскай“, – напісаў 7 снежня 2022 году французскі парламентарый у Twitter.

Фрэдэрык Пеці быў першым французскім палітыкам, які сустрэўся са Святланай Ціханоўскай у Вільні ў 2020 годзе, і з таго часу падтрымлівае дэмакратычны рух Беларусі ў французскім парламенце, і дапамагае беларускай дыяспары ў Францыі, распавядае тэлеграм-канал “Пул Францыі”.

Фрэдэрык Пеці належыць да Дэмакратычнага руху. З 19 чэрвеня 2017 году з’яўляецца членам Нацыянальнай Асамблеі Францыі.

Фота: Twitter Фрэдэрыка Пеці