Створаны сайт з расповядамі пра палітзняволеных беларусак
27 верасня 2022
143

Даведацца пра палітзняволеных беларускіх жанчын цяпер можна на спецыяльна створаным сайце “Гісторыі палітвязенак”.

Сайт https://www.politwomen.org/ з’явіўся ў інтэрнэце ў верасні 2022 года. Там змешчаны падрабязныя расповяды пра жанчын, якія аказаліся асуджаны лукашэнкаўскім рэжымам за сваю палітычную дзейнасць. Кожная гісторыя суправаджаецца малюнкам-партрэтам гераіні.

Наведвальнікі сайту могуць таксама напісаць палітзняволеным ліст праз адмысловую опцыю. Стваральнікі інтэрнэт-рэсурса абяцаюць адаслаць яго адрасату.

Сайт на дзвюх мовах – беларускай і ўкраінскай, і быў створаны ініцыятывай “Платформа прав людини” з падтрымкай German Marshall Fund.