Свабодная беларуская спартсменка стала лепшым трэнерам Германіі ў 2022 годзе
25 снежня 2022
169

Нямецкі алімпійскі спартыўны саюз у намінацыі “Найлепшы трэнер” сыходзячага года адзначыў адразу двух чалавек — трэнера па бобслеі Рэнэ Шпіса і трэнера па мастацкай гімнастыцы, беларуску Юлію Раскіну

Юлія — падпісантка Адкрытага ліста спартоўцаў, трэніруе гімнастак на федэральнай базе падрыхтоўкі рэгіёну Бадэн-Вюртэмберг”, – паведамляе тэлеграм-канал Athletes for Freedom.

Раскіна, дзякуючы сваёй працы трэнерам, забяспечыла гістарычнае развіццё мастацкай гімнастыкі ў Германіі, якое наўрад ці лічылася магчымым у такой ступені, гаворыцца на сайце Нямецкага алімпійскага спартыўнага саюза. На чэмпіянаце свету ў Сафіі ў верасні 2021 года зборная Германіі заваявала ў агулам пяць медалёў, у тым ліку адзін залаты, і дамаглася найбольшага поспеху за больш чым 30 гадоў.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 года свабодны беларускі спартсмен і галоўны трэнер украінскай жаночай зборнай па муай-тай Віталь Гуркоў стаў пераможцам у чэмпіянаце Ўкраіны па тайскім боксе.

У той жа месяц пакінуўшая Беларусь з-за палітычнага пераследу 17-гадовая лыжніца Дар’я Далідовіч стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлоне сярод юніёрак.

У жніўні 2022 года свабодная спартсменка-лучніца Карына Казлоўская ў складзе каманды заняла другое і трэцяе месцы на чэмпіянаце Польшчы.

Фота: “Комсомольская правда”