Свабодны спартсмен Віталь Гуркоў перамог у чэмпіянаце Ўкраіны па тайскім боксе

Свабодны беларускі спартсмен і галоўны трэнер украінскай жаночай зборнай па муай-тай Віталь Гуркоў стаў пераможцам у чэмпіянаце Ўкраіны па тайскім боксе.
Наш суайчыннік перамог у катэгорыі да 81 кілаграму. Чэмпіянат праходзіў у Адэсе з 13 па 16 кастрычніка 2022 года, паведамляе ўкраінская «Трыбуна».
Гуркоў — прафесійны баец, 12-разовы чэмпіён свету па муай-тай, заслужаны майстар спорту. У 2020 годзе праз пагрозу пераследу пераехаў у Кіеў.
Таксама ён уваходзіць у склад спецыяльнай камісіі падтрымкі палка “Пагоня”, у якім беларусы змагаюцца на баку Ўкраіны з расійскімі акупантамі.
Фота і відэа: тэлеграм-канал Athletes for Freedom
Матэрыялы па тэме: