Свабодныя беларускія спартсмены абвесцілі 30 верасня Днём спартыўнай салідарнасці
2 верасня 2022
262

Рашэнне абвесціць Дзень спартыўнай салідарнасці прынялі ўдзельнікі сходу Свабодных спартсменаў Беларусі, які адбыўся 30 жніўня 2022 года.

У гэты дзень ў розных гарадах свету пры падтрымцы Свабодных спартсменаў Беларусі, Фонда спартыўнай салідарнасці і беларускіх дыяспар пройдуць спартыўныя мерапрыемствы з лакальнымі спаборніцтвамі, турнірамі і іншымі актыўнасцямі. Плануецца правядзенне асобнай акцыі салідарнасці з загінулымі ў вайне ўкраінскімі атлетамі ў Кіеве”, – піша тэлеграм-канал Athletes for Freedom.

Там жа адзначаецца, што Дзень спартыўнай салідарнасці будзе прысвечаны руху свабодных спартсменаў за свае грамадзянскія правы, барацьбе спартсменаў супраць дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Ўкраіне. 

Дату 30 верасня выбралі таму, што ў гэты дзень у 2022 годзе была затрымана баскетбалістка Алена Леўчанка, якая выйшла разам з народам супраць гвалту і хлусні лдукашэнкаўскай улады. Пасля гэтага ўзнялася хваля салідарнасці з ёй – многія спартсмены і клубы байкатавалі спартыўныя спаборніцвы. Хваля салідарнасці была і ў 2022 годзе, калі многія спартсмены выступілі супраць расійскай агрэсіі на Ўкраіну.

Мы запрашаем кожную дыяспару далучыцца, каб выказаць падзяку і падтрымку нашым смелым спартсменам! Калі ў вас ёсць пытанні ды прапановы да Дня спартыўнай салідарнасці, просім звязвацца з намі праз чат-бот: @bssfbot”, – паведамляе тэлеграм-канал.