
Дыяспара ў розных краінах адгукнулася на заклік Беларускага фонда спартовай салідарнасці (BSSF) і Свабоднага аб’яднання спартоўцаў (SOS BY) упершыню адзначыць Дзень спартовай салідарнасці.
Нягледзячы на тое, што Дзень спартовай салідарнасці прызначаны на 30 верасня, асноўныя мерапрыемствы запланаваныя на наступныя два дні. Так, у польскай Гдыні 30 верасня 2022 года на 18:00 намечаны роварны заезд даўжынёй 23,34 км.
У літоўскай сталіцы 1 кастрычніка 2022 года з Кацярынай Сныцінай а 14:00 можна будзе згуляць у футбол. Пра гэта піша тэлеграм-канал Athletes for Freedom.
У той жа дзень у Варшаве беларуская актывістка Сабіна Аліева запрашае далучыцца да забегу салідарнасці а 12:00. Акурат у той жа дзень і час у Таліне намечана акцыя салідарнасці на роварах. Маршрут: Vabaduse Valjak – Magdaleena, 3 – праменад Pirita – Vabaduse Valjak.
Дыяспара беларусаў у Кракаве запрашае да забегу і гульні ў дартс 1 кастрычніка 2022 года а 14:00.
Беларусы Італіі запрашаюць у Рыме на спартовы пікнік 1 кастрычніка 2022 года а 16:00 з кавай, гарбатай і прысмакамі па адрасе Via Eugenio Cargiolli, 3, Roma.
У нямецкім Дзюсельдорфе свабодныя спартоўцы Андрэй Краўчанка, Дзмітрый і Галіна Шэршань, Яна Максімава і Аляксандр Вахавяк запрашаюць прыняць удзел у спартыўным свяце 2 кастрычніка 2022 года а 12:00.
У польскім Беластоку футбаліст Дзмітрый Байдук і “беларускія маржы Беластоку” правядуць “крутое мерапрыемства” 2 кастрычніка 2022 года а 13:00.
Ва Ўроцлаве спартыўнае свята разам з вольнымі спартоўцамі і прызамі намечана на 2 кастрычніка 2022 года а 14:30.
Спартыўнае свята 2 кастрычніка 2022 года а 14:00 для беларусаў ЗША, якія жывуць на Mid-Atlantic, ёсць цудоўная магчымасць з карысцю пабавіць час у кампаніі прадстаўнікоў SOS BY.
У Аўстрыі запланаваны пешы паход у горы “Восеньскі вандр” 2 кастрычніка 2022 года а 10:00 у National Park Bahn Brunnach.
Нагадаем, што 30 жніўня 2022 года ўдзельнікі сходу Свабодных спартсменаў Беларусі прынялі рашэнне абвесціць 30 верасня Дзень спартыўнай салідарнасці. Дату 30 верасня выбралі таму, што ў гэты дзень у 2022 годзе была затрымана баскетбалістка Алена Леўчанка, якая выйшла разам з народам супраць гвалту і хлусні лукашэнкаўскай улады.
Фота: тэлеграм-канал Athletes for Freedom