Свабодныя спартоўцы зладзілі пікнік для дыяспары ў Германіі
Свабодныя спартоўцы Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Дзмітрый Шэршань, Аляксандр Вахавяк і Галіна Шэршань правялі 14 жніўня 2022 года мерапрыемства для беларускай дыяспары ў Дзюсельдорфы.
Яны арганізавалі сустрэчу з беларусамі ў парку, дзюдаісты Дзмітрый і Аляксандр зрабілі паказальны выступ дзюдо, Галіна, Яна і Андрэй правялі спартыўныя актыўнасці для дарослых і дзяцей, а пасля беларусы разам адпачывалі з грылем на прыродзе, піша тэлеграм-канал Athletes for Freedom.
“Вчера в Дюссельдорфе мы провели спортивный праздник. Было очень круто и душевно!!! Ещё планируем проводить такого рода мероприятия, так что приглашаем всех . Жыве Беларусь!!!!” – напісаў у тэлеграм-канале “Беларусы ў Германіі” Дзмітрый Шэршань.
Матэрыялы па тэме: