
Лукашэнкаўскія сілавікі захапілі сямейную пару, верагодна, мінчан пасля таго, як яны вярнуліся ў Беларусь з-за мяжы на лячэнне.
У паведамленні тэлеграм-канала сілавікоў ад 19 снежня 2022 года прадстаўлены фота- і відэаматэрыялы з мінскіх вуліц, калі на іх праходзілі акцыі пратэста супраць лукашэнкаўскага беззаконня.
“Задержаны очередные бесноватые экстремисты, которые два года скрывались за рубежом, но вернулись в Беларусь на лечение”, – гаворыцца ў тэлеграм-канале “Сводки центра”. Там таксама адзначаецца, што яны “задержаны за свои старые грехи и деятельность против Беларуси в составе всяких “дыяспар“.
Лукашысты не абцяжарваюць сябе ўказаннем артыкулаў КаАП ці КК, па якім да захопленай пары маюцца прэтэнзіі.
Раней у снежні 2022 года лукашэнкаўскія сілавікі ў Баранавічах захапілі 28-гадовага Анатоля Пугача, які вярнуўся з Польшчы таксама на лячэнне. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях дыяспары.
Напачатку снежня 2022 года стала вядома, што лукашэнкаўскія сілавікі захапілі ў Паставах Віцебскай вобласці мясцовага жыхара, які вярнуўся з Латвіі. Як вынікае з запісаннага ў лукашэнкаўскім палоне відэа, ён знаходзіўся ў Мінску падчас мірных акцый пратэсту 2020 года.
У лістападзе 2022 года жыхар Чачэрска і жыхар Магілёва былі схоплены ў сваіх кватэрах пасля таго як яны вярнуліся ў Беларусь з Польшчы.
Напрыканцы верасня 2022 года лукашэнкаўскія ўлады захапілі экс-футбаліста зборнай Беларусі і трэнера Васіля Хамутоўскага – падпісанта ліста за сумленныя выбары пасля таго як ён вярнуўся з замежжа на Радзіму.
“Интересно, сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаецца пытаннем тэлеграм-канал “МКБ – мая краіна Беларусь“.
Фота: тэлеграм-канал “Сводки центра”
Матэрыялы па тэме: