Сямейная пара захоплена лукашыстамі пасля вяртання з Польшчы
3 студзеня 2023
160

Мінчане Ганна Лівянт і Мікіта Дрозд апынуліся ў палоне лукашэнкаўскіх сілавікоў пасля таго, як ў снежні 2022 года вярнуліся ў Беларусь з Польшчы.

В 2020-ом участвовали в массовых нарушениях порядка и в перекрытиях дорог в Минске, а в 2022 скакали на бчб-шабашах в Варшаве”, – перадае тэлеграм-канал сілавікоў “Сводки центра”. Там жа адзначаецца, што яны схоплены праз некаторы час пасля вяртання ў снежні 2022 года.

Паводле “Нямецкай хвалі”, у кіпцюрах лукашыстаў апынуліся дачка мінскага рэпетытара Яўгена Лівянта і яе муж. Раней у снежні 2022 года лукашысты праз свой тэлеграм-канал паведамлялі, што захапілі самога рэпетытара. Зараз ён за кратамі, яго вінавацяць у грубым парушэнні парадку (арт. 342 КК).

Нагадаем, што ў снежні 2022 года лукашэнкаўскія сілавікі захапілі іншую беларускую сямейную пару, верагодна, мінчан пасля таго, як яны вярнуліся ў Беларусь з-за мяжы на лячэнне.

У той жа месяц былы галкіпер футбольнай зборнай Васіль Хамутоўскі, які восенню 2022 года вярнуўся з Украіны ў Беларусь, быў асуджаны на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама ў снежні 2022 года стала вядома, што ў Баранавічах лукашыста захапілі 28-гадовага Анатоля Пугача, які вярнуўся з Польшчы на лячэнне. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях дыяспары.

Интересно, сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаецца пытаннем тэлеграм-канал “МКБ – мая краіна Беларусь“.