
Акцыя «Жанчыны ў белым» запланавана 14 жніўня 2022 года ў Тбілісі ў памяць аб падобных акцыях у Беларусі ў 2020 годзе.
«Мы ніколі не забудзем і не даруем злачынстваў рэжыму. І мы ніколі не забудзем пачуцце еднасці, гонару, любові да Беларусі і беларусаў. Той самай любові, якая не душыць і ўтрымлівае гвалтам, а той, якая натхняе на змаганне за лепшую долю, лепшы свет», – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале «Беларусы Грузии».
Акцыя запланавана на 17:30 мясцовага часу каля Гімназіі № 1.
«Прыходзьце ў белым, з кветкамі, сцягамі і плакатамі! Але ж, галоўнае, не колер вашага строю. А быць разам! І не губляць жадання рабіць нешта на карысць Беларусі! Упрыгожым Тбілісі смелымі і годнымі беларускамі і беларусамі!» – заклікаюць арганізатары.
Матэрыялы па тэме: