Тбіліскія беларусы кідалі дроцікі ў партрэты Пуціна і Лукашэнкі

Гульню “Палітычны дартс” зладзілі 11 верасня 2022 года прадстаўнікі дыяспары ў грузінскай сталіцы.
У гульне мог паўдзельнічаць кожны жадаючы. “Прысутныя на імпрэзе атрымалі палітычныя паштоўкі, які можна будзе адправіць палітвязням”, – перадае тэлеканал “Белсат” у сваім Facebook.
На фотаздымках з гульні бачна, што на паперах з партрэтамі абодвух дыктатараў маецца надпіс на рускай і англійскай мовах “Не стыдно не попасть, стыдно не бросить”. Таксама ўдзельнікі акцыі нагадалі пра больш за 1300 палітычных зняволеных лукашэнкаўскім рэжымам.
З відэа тэлеграм-канала “Баста” чутна, што мерапрыемства адбывалася пад музыку сучасных беларускіх песень.
Фота і відэа: Facebook “Белсата” і тэлеграм-канал “Баста”
Матэрыялы па тэме: