Ціханоўская і Еўрапарламент хочуць пакараць Лукашэнку за вайну
7 жніўня 2022
154

Нацыянальны лідар Святлана Ціханоўская і старшыня рабочай групы па Беларусі Еўрапейскага парламента Юозас Алекас абмеркавалі, як прымусіць Лукашэнку адказаць за вайну на Украіне.

«Я была рада прыняць Юозаса Алекаса, кіраўніка дэлегацыі па сувязях з Беларуссю ў Еўрапейскім парламенце, былога міністра абароны ЛТ. Мы будзем разам працаваць над прыцягненнем Лукашэнкі да адказнасці за вайну ва Украіне. Мы таксама абмеркавалі серыю мерапрыемстваў у Еўрапарламенце гэтай восенню, у тым ліку і слуханні ў камітэтах Еўрапарламента па Беларусі», – напісала 6 жніўня 2022 года Святлана Ціханоўская ў сваім Твітары.