
Палітык Валерый Цапкала анансаваў правядзенне трэцяга Форуму дэмакратычных сіл Беларусі – у лістападзе 2022 года ў Брусэлі.
Аб тым, што прадстаўнікі Форуму дэмактратычных сіл Беларусі демократических сил Беларуси, Валерый Цапкала і палітолаг Дзмітрый Балкунец, правялі 28 кастрычніка 2022 года ў бельгійскай сталіцы сустрэчы ў Еўракамісіі і Еўрапарламенце, распавядае тэлеграм-канал Форуму.
“У нас еще несколько очень важных встреч в ЕС, а дальше летим в США, после чего в ноябре мы проведем III Форум демократических сил – кульминационный в борьбе за демократические принципы”, – адзначыў у сваім тэлеграм-канале палітык.
Таксама прапанавана ў бліжэйшы час правесці ў Брусэлі шырокую дыскусію адносна разціцця парламентарызма ў Беларусі.
Паводле Цапкалы, для перамогі над крамлёўскімі акупантамі і іх лукашэнкаўскімі памагатымі трэба факусіравацца на падтрымцы беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне і падрыхтоўцы анлайн-рэферэндума і выбараў Нацыянальнаго савета Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што ў верасні 2022 года ў інтэрнэце з’явіўся сайт “Выборы 2022. Национальный совет Республики Беларусь”, якія прасоўвае Форум дэмакратычных сіл. Раней у Форума з’явілася стратэгія пераадолення палітычнага крызіса ў Беларусі. Яго актывісты просяць ААН, АБСЕ, Раду Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў.
Форум дэмакратычных сіл ёсць своеасаблівай апазіцыяй офісу Святланы Ціханоўскай і ствараемым з яго ўдзелам структурам.
Першы Форум прайшоў у маі 2022 года ў Варшаве, другі – у ліпені 2022 года ў Берліне.
Матэрыялы па тэме: