
Трэці Форум дэмакратычных сіл, а таксама выбары ў Нацыянальны савет Беларусі, ініцыяваныя палітыкам Валерыем Цапкалай, цяпер прызначаны на 2023 год з-за недахопу фінансавых сродкаў.
“По вполне объективным причинам проведение выборов в Национальный совет Республики Беларусь мы постараемся организовать только в 2023 году. Банально не хватило времени получить необходимую международную и финансовую поддержку для их успешного проведения и признания”, – напісаў 14 снежня 2022 года ў сваім тэлеграм-канале палітык, перапосціўшы гэта паведамленне з тэлеграм-канала “Выборы Беларусь”.
У абмяркаванні паведамлення Валерый Цапкала адзначае:”Необходимо согласовать финансовую поддержку хотя бы на год создаваемому институту как план максимум, как план минимум финансирование контракта с платформой выборов 300 000 и независимая студия 24/7 на 3 месяца для освещения программ кандидатов и равного доступа всех участников туда“.
Таксама паведамляецца, што трэці Форум дэмакратычных сіл рыхтуецца на студзень 2023 года ў Брусэлі. “Дата проведения Форума будет объявлена в ближайшие дни”, – абяцаюць арганізатары.
Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка 2022 года Валерый Цапкала анансаваў правядзенне трэцяга Форуму дэмакратычных сіл Беларусі ў лістападзе 2022 года ў Брусэлі.
У верасні 2022 года ў інтэрнэце з’явіўся сайт “Выборы 2022. Национальный совет Республики Беларусь”, якія прасоўвае Форум дэмакратычных сіл. Цяпер сайт называецца “Выборы 2023 & референдум. Национальный совет Республики Беларусь”.
Раней у Форума з’явілася стратэгія пераадолення палітычнага крызіса ў Беларусі. Яго актывісты просяць ААН, АБСЕ, Раду Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў.
Форум дэмакратычных сіл ёсць своеасаблівай апазіцыяй офісу Святланы Ціханоўскай і ствараемым з яго ўдзелам структурам.
Першы Форум прайшоў у маі 2022 года ў Варшаве, другі – у ліпені 2022 года ў Берліне.
Матэрыялы па тэме: