Турэмная роба швейцарскай беларускі стала музейным экспанатам у Лондане
24 кастрычніка 2022
150

Турэмная роба швейцарскай беларускі Наталлі Хершэ, якая была асуджана па палітычных прычынах, выстаўлена ў зале Скарынаўскага музея ў Лондане.

Новый экспанат з’явіўся на часовай выставе «Няскораныя», прысвечанай беларусам, якія цярпелі цяжкасці турэмнага зняволення за вернасць нацыянальным ідэалам, піша інтэрнэт-выданне “Новы час”.

Імпульсам да стварэння гэтай выставы стала перадача музею турэмнай вопраткі Наталлі Хершэ, і тут адразу ж згадалася, што адзін з галоўных экспанатаў музея – лагерная роба Ларысы Геніюш. Таму напрошвалася зрабіць выставу пра турму і зняволенне, як пастаяннае выпрабаванне для беларускага нацыянальнага руху”, – напісаў у Facebook даследчык Аляксей Ластоўскі.

Наталля Хершэ — ураджэнка Оршы, апошнія 12 гадоў жыве ў Швейцарыі. Жанчына адмыслова вярнулася на Радзіму на пратэсты 2020 года, каб адстойваць права Беларусі на дэмакратыю. Яе затрымалі 19 верасня 2020 года і абвінавацілі паводле арт. 363 («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. Была асуджана на два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. У зняволенні неаднойчы абвяшчала галадоўку. Пасля ўмяшання дыпламатычных службаў 18 лютага 2022 года, пасля 17 месяцаў за кратамі, Наталля Хершэ выйшла на волю.

Скарынаўская бібліятэка была створана людзьмі, якія мусілі пакінуць Беларусь у выніку Другой сусветнай вайны.

Паводле праваабаронцаў, зараз агульная лічба тых, хто адбывае пакаранне ці падазраваецца ў злачынствах з-за палітычных прычын1347 чалавек.

Фота: інтэрнэт-выданне “Новы час”