Турэмшчыкі хаваюць месца знаходжання ў Расіі беларускай палітзняволенай
23 жніўня 2022
151

Родным беларускай палітзняволенай Яны Пінчук ужо два тыдні невядома, дзе яна знаходзіцца.

«Ужо два тыдні нам невядома нічога пра месцазнаходжанне Яны і пра тое, у якім яна стане. У СІЗА Віцебску нам кажуць, што яе няма, таксама як і ў СІЗА Масквы, Смаленску, Маскоўскай вобласці і Пскова», — піша тэлеграм-канал «Свободу Яне Пинчук!».

Нагадаем, Яна — грамадзянка Беларусі, якой на радзіме пагражае да 20 гадоў калоніі за адміністраванне «экстрэмісцкага» тэлеграм-чата «Віцебск 97%». Яе затрымалі ў Расіі і прынялі рашэнне выдаць Беларусі, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.

Напачатку жніўня з’явілася інфармацыя, што Яну ў экстрадавалі Беларусь, але яна не пацвердзілася — дзяўчына была ў маскоўскім СІЗА.

Яна Пінчук была арыштавана ў Расіі па запыце лукашэнкаўскіх улад. Першапачаткова знаходзілася ў СІЗА-5 Санкт-Пецярбурга.

(Дапаўненне ад 24.08.2022). Толькі 24 жніўня 2022 года стала вядома месцазнаходжанне палітзняволенай. Паводле паведамлення ў тым жа тэлеграм-канале, Яна Пінчук 14 жніўня знаходзілася ў Яраславе. “Этап из Петербурга в Ярославль занял 4 дня, дальше Яну должны повезти в Смоленск, а уже оттуда в Беларусь. Рука очень сильно болит после всех сумок, а этапируют Яну столыпинским вагонзаком“, – гаворыцца ў допісе.