
Офіс Belarus Freedom House (Беларускі дом свабоды) для тых, “хто падтрымлівае беларускія і амерыканскія каштоўнасці: свабоду, роўнасць, незалежнасць i ўзаемадапамогу”, з’явіўся напрыканцы снежня 2022 года ў сталіцы амерыканскага штата Пенсільванія Філадэльфіі.
“Belarus Freedom House – гэта месца, дзе можна будзе знайсці дапамогу, новых сяброў і, вядома, магчымасць дапамагчы іншым людзям”, – адзначаецца на старонцы офіса ў Facebook.
Там жа адзначаецца, што гэта сумесны офіс суполак Belarus Freedom-Philadelphia, “Беларусы Филадельфии”, Association of Belarusians in America (ABA) i Грамадскага руху “Краiна для жыцця”.
Новаствораны офіс плануе займацца адаптацыяй новых імігрантаў, забеспячэннем інфармацыйнай падтрымкай наноў прыезджых, развіццём і папулярызацыяй беларускай культуры ў ЗША, падтрымкай дэмакратычнага руху ў Беларусі, дапамогай палітычным зняволеным у Беларусі.
Офіс Belarus Freedom House знаходзіцца па адрасе: Somerton Welcome Center at 10151 Bustleton Ave., Philadelphia PA 19116. Час працы: панядзелак з 19:00 да 13:00; серада з 14:00 да 19:00; субота з 11:00 да 16:00.
Нагадаем, што ў жніўні 2022 года арганізацыя «Беларусь разам» запрасіла беларусаў з усіх ЗША на пяты фестываль беларускай супольнасці і культуры ў Філадэльфіі (ЗША) BelFEST.
Матэрыялы па тэме: