У Батумі беларусаў запрасілі на святкаванне Дня незалежнасці Ўкраіны
23 жніўня 2022
143

Украінцы запрасілі беларускую дыяспару ў Грузіі заўтра, 24 жніўня 2022 года, разам адсвяткаваць Дзень незалежнасці Ўкраіны.

24 жніўня Дзень незалежнасці Украіны! Нашыя украінскія сябры запрашаюць нас адзначыць гэтаю дату разам. Калі ласка, прыходзьце і падтрымайце украінскіх сяброў! Без незалежнай Украіны не будзе незалежнай Беларусі і наадварот“, – піша тэлеграм-канал «Беларусы Грузіі».

Акцыя падтрымкі намечана на 19:00 на Плошчы Еўропы, перадае ў сваю чаргу тэлеграм-канал “Беларусы Батумі“. А 20-й – канцэрт-імпрэза ў гонар сяброўства Грузія-Украіна, сцэна каля вежы Алфавіт. Там мусяць прайсці дзіцячы флэш-моб, канцэрт украінскіх і грузінскіх спевакоў, іншыя актыўнасці.