У Беларусі колькасць прызнаных праваабаронцамі палітвязняў ўзрасла на 18 чалавек
1 верасня 2022
146

Лукашэнкаўскія ўлады вынеслі прысуды 17 грамадзянам па абвінавачванні ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт.342 КК). Яны знаходзяцца пад вартай. Яшчэ да аднаго чалавека прыменена пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.

Палітзняволенымі, якія знаходзяцца пад вартай, прызнаны Сяргей Боршч, Сяргей Дзябольскі, Юрый Джэнжэра, Сяргей Ганічаў, Яўген Грыцок, Анастасія Гунько, Арцём Забеленкаў, Наталля Карнеева, Сяргей Кcендзікаў, Дзмітрый Ляўковіч, Алена Латушка, Алена Малькевіч, Ігар Пастухоў, Святлана Саковіч, Сяргей Франчук, Леанід Чырыкаў, Мікіта Саідаў.

Абмежаванне волі прыменена да Віталя Фесіка, распавядаецца на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Сем беларускіх грамадскіх і праваабарончых арганізацый (Праваабарончы цэнтр “Вясна”; Беларуская асацыяцыя журналістаў; Беларускі ПЭН; Прававая ініцыятыва; Human Constanta; Lawtrend; Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава) патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

На 1 верасня 2022 года палітзняволенымі ў Беларусі прызнаны 1326 чалавек.