У Беларусі новыя арышты людзей, якія вярнуліся з замежжа
7 кастрычніка 2022
133

Жыхар Гомеля Андрэй Карпенка і былы чыгуначнік Павел Далгакоў былі затрыманы лукашэнкаўскімі сілавікамі па вяртанні ў Беларусь. Цяпер яны сталі фігурантамі крымінальных спраў.

У пакаяльным відэа 26-гадовы Карпенка распавядае, як дрэнна ў Еўропе і Канадзе, што там да беларусаў ставяцца як да людзей «другога гатунку», а маёмасць каштуе вялікіх грошаў. Маладога чалавека вінавацяць у паклёпе на Лукашэнку, які сілавікі ўбачылі ў ягоным допісе ў сацсетках.

Па прыездзе ў Беларусь з Польшчы быў затрыманы і Павел Далгакоў. У такім жа пакаяльным відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту, перадае тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Опасно может быть сейчас возвращение в Беларусь, если вы не поддерживаете лукашенковскую власть. Могу понять желание хоть одним глазком взглянуть, что там дома, но хорошенько подумайте еще раз. Стоит ли так рисковать?” – напісаў раней у Facebook праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Нагадаем, што выпадкі затрымання людзей, якія праявілі сваю нязгоду з дзеяннямі лукашэнкаўскай улады, шматлікія. Літаральна 30 верасня 2022 года такім чынам быў затрыманы экс-футбаліста зборнай Беларусі і трэнера Васіль Хамутоўскі – падпісант ліста за сумленныя выбары.

22 жніўня 2022 года была затрымана Вольга Манкевіч, якая прыехала ў Беларусь з Андоры. Яе абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. За 24 тыс. еўра яна была адпушчана, і больш не збіраецца прыязджаць на Радзіму.

3 жніўня 2022 года стала вядома пра затрыманне двух беларусаў, якія некалькі гадоў жылі ў Польшчы. Абодва прыехалі на Радзіму ў госці да сваякоў. Яшчэ раней сілавікі затрымалі супрацоўніцу EPAM – яна вярнулася з Літвы ў Беларусь.