У Беларусі стаў недаступным сервіс Google Finance

Жыхары Беларусі заўважылі, што ў іх перастаў адкрывацца сэрвіс Google Finance (Google Фінансы).
«У цяперашні час Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі дадзеных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасць новых абнаўленняў», – паведамляецца пры спробе адкрыцця сервіса ў Беларусі.
З дапамогай Google Finance можна было сачыць за курсамі валют, цэнамі на акцыі міжнародных кампаній і іншай фінансавай інфармацыяй, піша dev.by.
Пры гэтым сервіс Yahoo Finance працягвае адкрывацца, піша Оnliner.by.
Матэрыялы па тэме: