
Мінскі абласны суд прыгаварыў да зняволення ад 13 да 20 гадоў фігурантаў справы “Грамадзянскай абароны Беларусі”, абвінаваціўшы іх у тэрарызме.
Згодна агучанаму 5 снежня 2022 года выраку суддзі Сяргея Епіхава, Дзмітрый Сасноўскі, які адзіны не прызнаў сваёй віны, асуджаны да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу 700 базавых велічынь (22.400 р). Столькі ж прысуджана Аляксею Глотаву.
Наталля Мацвеева пакарана 14 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафам 400 базавых велічынь (12.800 р). Вадзім Гулевіч прыгавораны да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у 600 базавых велічынь (19.200 р). Кірыл Ашурак пакарыны 13 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам 400 базавых влічынь (12.800 р).
Іх абвінавацілі ў тэрарызме, спробе падрыва вузла сувязі ВМФ Расіі ў Вілейцы, замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробе знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Падчас суда асуджаныя заяўлялі пра катаванні. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, перадае “Еўрарадыё”.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 года лукашэнкаўскі суд зняволіў на тэрмін ад двух з паловай да 25 гадоў фігурантаў “справы Аўтуховіча” ў Гродна. На лаўцы падсудных было 12 чалавек. На пасяджэннях фігуранты заяўлялі пра катаванні і жудасныя ўмовы ўтрымання, на знак пратэсту аб’яўляючы галадоўку.
Фота: Белта
Матэрыялы па тэме: