
Палітычны пераслед і рэпрэсіі ў адносінах да іншадумцаў працягваюцца ў Беларусі. Праваабаронцы фіксуюць новыя выпадкі палітычна матываваных прысудаў і арыштаў.
За кастрычнік 2022 года новымі палітзняволенымі былі прызнаны 72 чалавекі, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Абвінавачванні ўладаў датычыліся распальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы ці закліку да санкцый, групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і дыфамацыі”, – адзначаецца ў паведамленні праваабаронцаў.
Па-ранейшаму прыцягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў паслявыбарных пратэстаў 2020 года, калі з боку міліцыі мела месца непрапарцыйнае ўжыванне сілы у дачыненні да мірных пратэстоўцаў. За месяц 34 чалавекі асуджаныя за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). “Абвінавачаныя па дадзеным артыкуле не здзяйснялі падпалаў і пагромаў, не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам — у іх дзеяннях няма складу злачынства, якое ставіцца ім у віну”, – сцвярджаюць беларускія праваабаронцы.
Больш за 10 чалавек, асуджаных паводле палітычных матываў да абмежавання волі, былі затрыманыя, у іх правяралася тэлефоны і перапіскі ў мэсэнджарах. На канец кастрычніка ў месцах зняволення ўтрымліваліся 32 журналісты і супрацоўнікі СМІ.
Праваабаронцы працягваюць фіксаваць і выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання, якія застаюцца беспакаранымі.
Нагадаем, што на 1 лістапада 2022 года ў Беларусі налічвалася 1357 чалавек, якіх праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі.
Матэрыялы па тэме: